Севярын Квяткоўскі, Менск Пазытыўнае стаўленьне як да першага інтэгратара Беларусі і Расеі, крыўда за развал СССР, павага да велічы гістарычнай ролі, погляд як на асобу з далёкай гісторыі – такі разьбег стаўленьня мінакоў на менскіх вуліцах.
Спадарыня: “Калі ён быў пры уладзе, з Расеяй былі нармальныя адносіны. Усё было добра”.
Пэнсіянэр: “У той складаны час – і для Расеі, і для Беларусі, – калі ён быў пры ўладзе, і ў СССР, і пасьля, ён рабіў правільныя высновы. Ён нават ішоў на саюз Беларусі і Расеі, хоць у яго сваіх праблем было дастаткова”.
Маладая спадарыня: “Нічога дакладнага, цікавага я ня ведаю. Гэта было не ў нашай краіне. Цяпер больш хвалююць моманты, якія з намі адбываюцца. Можа, зьвязваюць з тым, што разваліўся Савецкі Саюз. Хоць, што з таго? Можа, нам цяпер і лепей, чым было раней”.
Пэнсіянэр: “Шкада кожнага, калі памірае. Усё, што ён нарабіў, магчыма, кепскага – гэта, каб перакрыць шляхі КПСС, а не для развалу”.
Рабочы: “Гэта былы прэзыдэнт Расеі. Перад тым быў партыйным работнікам. Мне цяжка сказаць, ці ён штосьці значыць, ці не”.
Пэнсіянэрка: “Нічога добрага – разваліў Саюз”.
Спадар: “Ельцын – заснавальнік разрабаваньня Расеі ды ўсіх рэспублік”.
Спадар: “Для мяне гэта эпоха. Складаная фігура, тым ня менш, я б аднёс яго да пантэону вялікіх людзей. Гэта ня значыць, што разбурэньне сыстэмы ёсьць чымсьці вялікім, альбо памылкай, альбо слабасьцю. Гэта чалавек, які воляй лёсу апынуўся ў пераломным месцы. Для мяне гэта сыход часьцінкі гісторыі”.
Спадарыня: “Не магу сказаць, што яго фігура неяк паўплывала на наш лёс, на лёс нашай краіны”.