Радыё Свабода 23 красавіка ў Маскве на 77-м годзе жыцьця памёр першы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын. Паводле паведамленьня прэсавай службы Крамля, прычынаю сьмерці стала спыненьне сэрца. Барыс Ельцын быў прэзыдэнтам Расеі з 1991 па 1999 год. У 1996 годзе перанёс апэрацыю на сэрцы.