Гомель: пагоня за аўтамашынай Аляксандра Мілінкевіча

Радыё Свабода Сёньня на шляху з Брагіна ў Гомель прыкладна за дзесяць кілямэтраў да абласнога цэнтру легкавік Аляксандра Мілінкевіча дагналі на спэцаўтамашыне супрацоўнікі абласной ДАІ.
Старшы лейтэнант міліцыі Максім Заброцкі абвінаваціў кіроўцу Мілінкевіча Аляксея Кавальца ў тым, што пасажыр на заднім сядзеньні нібыта быў не прывязаны пасамі бясьпекі.

Пасьля тлумачэньняў пра канструкцыйныя асаблівасьці машыны замежнай вытворчасьці інспэктар адмовіўся ад намеру скласьці пратакол і вынес кіроўцу Кавальцу вуснае папярэджаньне.

На 18 гадзін у Мілінкевіча прызначана сустрэча з гомельскімі актывістамі.