З кім сустрэнецца намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Д.Крэймэр?

Радыё Свабода Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прыняў намесьніка памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Дэйвіда Крэймера, які знаходзіцца ў Беларусі для правядзеньня кансультацый у амбасадзе ЗША ў Менску. Паводле прэсавай службы МЗС Беларусі, падчас сустрэчы Сяргея Мартынава і Дэйвіда Крэймера абмеркаваныя пытаньні двухбаковых стасункаў.
Пра плянаваны візыт распавядае прадстаўнік амбасады ЗША ў Беларусі Аляксей Саламаха:

“Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў часе трохдзённага візыту ў Беларусь будзе сустракацца з прадстаўнікамі розных колаў. У тым ліку зь незалежнымі эканамістамі й палітолягамі, прадстаўнікамі дзелавых колаў, лідэрамі дэмакратычнага руху, студэнтамі, прадстаўнікамі незалежных сродкаў масавай інфармацыі, сем’ямі палітвязьняў, а таксама з афіцыйнымі асобамі”.

Мінулы раз Дэйвід Крэймэр прыяжджаў у Беларусь летась напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Тады намесьнік памочніка дзяржсакратара заклікаў беларускія ўлады правесьці вольныя й справядлівыя прэзыдэнцкія выбары. Ён заявіў тады, што ўжываць сілу супраць магчымых мірных дэманстрацыяў недапушчальна.

• Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту заклікае беларускія ўлады не ўжываць сілы • Дэйвід Крэймэр пра антыамэрыканскія сюжэты БТ: “У нас добрая памяць”