Радыё Свабода Польская частка Аўгустоўскага каналу ўпісаная прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім у сьпіс помнікаў гісторыі.
У гэты сьпіс трапляюць толькі найбольш каштоўныя помнікі, такія як cтары горад у Кракаве. Дагэтуль у сьпісе было толькі 30 помнікаў. Кіраўніцтва каналу спадзяецца, што ўжо сёлета атрымаецца наладзіць рух цеплаходаў да Нёмана ў Беларусь.