Прэзыдэнта Румыніі адправілі ў адстаўку

Радыё Свабода Парлямэнт Румыніі прыпыніў паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны Траяна Басеску, абвінаваціўшы яго ў антыканстытуцыйных дзеяньнях.
Ініцыятыва належыць апазыцыйным сацыял-дэмакратам (былым камуністам). Канфлікт паміж прэзыдэнтам, з аднаго боку, і Лібэральнай партыяй і сацыял-дэмакратамі – з другога, цягнецца ўжо шмат месяцаў.

Рашэньне парлямэнту паглыбляе палітычны крызыс у краіне і адкрывае шлях да новых прэзыдэнцкіх выбараў. Цяпер цягам трыццаці дзён павінен адбыцца нацыянальны рэфэрэндум аб імпічмэнце прэзыдэнта.