У.Сямашка наведвае энэргетычныя аб’екты ў Кітаі

Радыё Свабода Падчас візыту першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімера Сямашкі ў Кітай абмяркоўваюцца пытаньні рэалізацыі буйных інвэстыцыйных праектаў у энэргетычнай сфэры.
На сустрэчы са старшынём Кітайскай нацыянальнай агенцыі па атамнай энэргетыцы Сунь Цынем і старшынём управы тэхналягічнай групавой кампаніі "Тун Юн" Чэнь Вэйгенем абмеркаваны пытаньні стварэньня прававой базы для разьвіцьця супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстаньня ядзернай энэргетыкі.

Бакі абмеркавалі пытаньні рэалізацыі найбольш буйных інвэстыцыйных праектаў, якія тычацца рэканструкцыі цеплавых і будаўніцтва вугальных электрастанцый.

Уладзімер Сямашка сустрэўся таксама з кіраўніком Кітайскай карпарацыі па энэргетычным абсталяваньні ў пытаньні рэалізацыі ў Беларусі праектаў у сфэры энэргетыкі.

Як перадаюць афіцыйныя крыніцы ў Беларусі, між іншым, Уладзімер Сямашка наведаў шэраг кітайскіх энэргетычных аб’ектаў, аналягі якіх будуць узводзіцца ў Беларусі.