Акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Радыё Свабода У Менску, на Радаўніцу, у месцах расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій адбудуцца акцыі памяці.
Пра гэта паведаміў Свабодзе сакратар аргкамітэту ў аднаўленьні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій Уладзімер Раманоўскі.

Паводле спадара Раманоўскага, заўтра грамадзяне мяркуюць сабрацца а 15 гадзіне каля ўваходу ў парк Чалюскінцаў. Тут, амаль 70 гадоў таму было расстраляна каля 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Пасьля наведваньня памятнай мясьціны ў парку, удзельнікі акцыі а 17 гадзіне прыйдуць у Курапаты. Паводле спадара Раманоўскага, мэта акцыі нагадаць пра страшныя гады сталінскіх рэпрэсій, калі Беларусь згубіла сотні тысяч людзей. Паводле спадара Раманоўскага, грамадзтва дагэтуль не можа аправіцца ад страху тых часоў.