Галіна Абакунчык, Менск Лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч накіраваў у Менгарвыканкам заяўку. Ён жадае правесьці сход ініцыятыўнай групы, якая зьбірае подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы.
Ініцыятары акцыі намерваюцца сабрацца на менскай плошчы Бангалор 1 траўня. Плянуецца, што туды прыйдуць сябры прафсаюзаў, чальцы палітычных партыяў і беспартыйныя, працаўнікі розных прадпрыемстваў і беспрацоўныя, пэнсіянэры і студэнты.
Яны плянуюць сабраць 50 тысяч подпісаў і зьвярнуцца ў Палату прадстаўнікоў з прапановай скасаваць працоўныя кантракты.
Каб ініцыяваць зьмену ў заканадаўстве, удзельнікі акцыі мусяць правесьці ўстаноўчы сход і зарэгістраваць групу ў Цэнтравыбаркаме.
Менгарвыканкам ужо двойчы адмаўляў у правядзеньні такога сходу. Але гэтым разам, паводле Генадзя Фядыніча, сход адбудзецца, незалежна ад таго, будзе ён дазволены ці не.