810 гадоў таму нарадзіўся князь Альгерд

Радыё Свабода Паводле адной з вэрсіяў, у 1296 годзе ў гэты дзень нарадзіўся Альгерд – Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага.
Ён быў выдатным палкаводцам, зьбіральнікам і ахоўнікам старажытнай беларускай дзяржавы, за што быў празваны Альгердам Вялікім.

Сын Гедыміна, Вялікі князь Альгерд пражыў больш за 80 гадоў, а дзяржавай кіраваў 32 гады.

У Альгерда было 12 сыноў, самыя вядомыя зь іх Ягайла, Андрэй Полацкі, Сьвідрыгайла, Скрыгайла і Уладзімір.

Пра ролю вялікага князя Альгерда гаворыць навуковая супрацоўніца Інстытуту гісторыі Нацыяльнай Акадэміі Навук Беларусі Наста Скеп’ян.

Слухаць: