Цытата дня 4 красавіка

Радыё Свабода


“Пакуль я да яго не зьвярталася. Ён учора мне патэлефанаваў сам, пасьля шасьці вечара ўжо, і сказаў, што мой муж затрыманы і зьмешчаны ў ізалятар. А да таго часу ніхто ў сьледчым аддзеле пракуратуры ня браў слухаўкі”.



Жонка палітыка Андрэя Клімава Тацяна пасьля таго, як перадала мужу ў турму вопратку і харчы на некалькі дзён, заявіла, што хоча зьвярнуцца да сьледчага Анатоля Гадуна з просьбай дазволіць ёй спатканьне з мужам.



“Любое рашэньне так званага суду ў нашай краіне прымаецца не судом і не судзьдзёй Савасьцян. Усё залежыць ад палітычнай каньюнктуры, ад палітычнага моманту і загаду зьверху. У Беларусі суду няма”.



Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка пасьля таго, як суд Савецкага раёну Менску прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве, але вызваліў ад адміністрацыйнай адказнасьці з-за малазначнасьці правапарушэньня.



“Я выкарыстаў магчымасьць адкрытага суду дзеля звароту да кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і пракуратуры, каб яны нарэшце спынілі зьдзек зь беларускай міліцыі, бо гэта вельмі небясьпечна для беларускага грамадзтва”.



Вячаслаў Сіўчык пасьля аналягічнага рашэньня суду.