У выпадку няўдачы кансультацыяў Юшчанка распусьціць парлямэнт

Радыё Свабода. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сёньня рыхтуецца да перамоваў з рознымі фракцыямі пасьля яго пагрозаў распусьціць парлямэнт. У панядзелак, 2 красавіка, Юшчанка пачне кансультацыі, і заяўляе, што калі яны будуць няўдалыя, ён распусьціць Вярхоўную Раду.
Юшчанка абвінавачвае прарасейскія групы парлямэнту ў антыканстытуцыйных дзеяньнях, у прыватнасьці, у перацягваньні дэпутатаў з прапрэзыдэнцкіх фракцыяў на свой бок.

Дзясяткі тысяч дэманстрантаў учора арганізавалі мітынгі ў Кіеве у падтрымку як Віктара Юшчанкі, так і яго галоўнага суперніка – прэм’ер-міністра Віктара Януковіча.

Фота Паўла Зуб’юка: