У Магілёўскім раёне абрабавалі пошту

Радыё Свабода У вёсцы Кадзіна Магілёўскага раёну абрабавалі мясцовае аддзяленьне сувязі. Рабаўнікі скралі шэсьць з паловай мільёнаў рублёў і дагэтуль ня знойдзеныя.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, зладзеяў знайсьці ня могуць з-за адсутнасьці прыкметаў. Вядома, што напад на пошту здарыўся ўчора позна ўвечары. Рабаўнікі трапілі ў памяшканьне пошты падманам, сказалі, што трэба тэрмінова адправіць тэлеграму. Забраўшы грошы, яны ад''ехалі на легкавіку. Паштальёнка, ачуўшыся, затэлефанавала ў міліцыю.