Выйшаў на волю Зьміцер Кухлей

Сяргей Астраўцоў, Гародня Сёньня раніцай у Мастах зь міліцэйскага ізалятару выпусьцілі грамадзкага актывіста Зьміцера Кухлея, які зьяўляецца дэпутатам райсавету.
Яго затрымалі ў панядзелак 26 сакавіка на чыгуначнай станцыі і пасадзілі на трое сутак паводле абвінавачаньня ў нецэнзурнай лаянцы. Суд адбыўся ў ягоную адсутнасьць у пятніцу 23 сакавіка. Спадар Кухлей не зьявіўся на паседжаньне. Ён лічыць, што міліцыянты склалі пратакол і перадалі ў суд, каб ізаляваць яго на Дзень Волі.