Радыё Свабода У панядзелак Аляксандар Мілінкевіч прайшоў мэдычны агляд. Мэдыкі зафіксавалі ў яго пашкоджаньне рукі, а таксама боль ў сьпіне. А.Мілінкевіч атрымаў траўмы 25 сакавіка падчас сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй. Калі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі выціскалі з вуліцы Інтэрнацыянальнай, спэцназаўцы моцна штурхнулі Мілінкевіча. Таксама пацярпела і яго жонка Іна Кулей.
Паводле прэсавага сакратара Мілінкевіча Паўла Мажэйкі, лекары параілі палітыку адпачыць некалькі дзён і прапісалі пэўныя працэдуры.
Павал Мажэйка спадзяецца, што Аляксандар Мілінкевіч паправіць сваё здароўе ўжо да канца гэтага тыдня.
Павал Мажэйка спадзяецца, што Аляксандар Мілінкевіч паправіць сваё здароўе ўжо да канца гэтага тыдня.