Будаўніцтва і камунальныя паслугі вызваленыя ад ПДВ

Радыё Свабода Будаўніцтва, рамонт жытла і жыльлёва-камунальныя паслугі вызваляюцца ад падатка на даданую вартасьць. Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №138 "Аб некаторых пытаньнях абкладаньня падаткам на даданую вартасьць".
Прэсавая служба кіраўніка Беларусі патлумачыла, што ўказ падпісаны, каб прадухіліць рост коштаў на жыльлёва-камунальныя паслугі.