Радыё Свабода Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Ірына Смалякова прызнала затрыманых учора Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Ганну Латышаву, Алену Залескую, Сяргея Каваленку вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці.
Паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, спадароў Таўпыгу, Дзяржаўцава, Латышаву і Залескую яна пастанавіла пакараць штрафам памерам 2 базавыя велічыні, або 62 тысячы беларускіх рублёў кожнаму. Сяргею Каваленку прысудзілі штраф памерам 3 базавыя велічыні, або 93 тысячаў беларускіх рублёў.
Пратаколы пра затрыманьне непаўнагадовых Сьвятланы Хаменкі і Алены Падвойскай міліцыянты перадалі ў камісію па справах непаўгадовых.
Пратаколы пра затрыманьне непаўнагадовых Сьвятланы Хаменкі і Алены Падвойскай міліцыянты перадалі ў камісію па справах непаўгадовых.