Невядомыя аблілі кіслатой аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча

Радыё Свабода Уначы сёньня невядомыя аблілі кіслатой аўтамабіль лідэра аб''яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Павал Мажэйка, прэсавы сакратар А.Мілінкевіча, заявіў, што ўладальнік машыны зьвяртацца ў міліцыю пакуль не плянуе. "Сёньня ёсьць больш важныя справы", - патлумачыў П.Мажэйка.

Ён дадаў, што сам Аляксандар Мілінкевіч назваў здарэньне прыкметай слабасьці ўладаў.