У Менск прыбылі палітыкі зь Нямеччыны, Польшчы, Славаччыны і Азэрбайджана

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода У Менск на святкаваньне 25 сакавіка прыбываюць эўрапейскія палітыкі. Іх запрасіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.
Ужо ў Беларусь прыбылі дэпутат Эўрапарлямэнта Арпад Дука-Заёмі (Славаччына), старшыня партыі Мусават (Азэрбайджан) Іса Гамбар, дэпутаты Сэйма Польшчы ад партыі Права і Справядлівасьць Малгажата Гансеўска, Рышард Качыньскі, Кшыштаф Ліпец, дэпутат Эўрапарлямэнту Барбара Кудрыцка (Польшча), дэпутаты Сэйма Польшчы Робарт Тышкевіч і Павал Грась, дэпутат нямецкага Бундэстагу Арнольд Ваац і іншыя.

Замежныя госьці сустракаюцца з Аляксандрам Мілінкевічам. Заўтра яны возьмуць удзел у сьвяткаваньні Дня Волі.