Любоў Лунёва, Менск Непаўналетнюю Насту Палажанку пасьля складаньня пратаколу за дробнае хуліганства адпусьцілі дадому.
Касю Галіцкую, затрыманую разам з Настай Палажанкай і таксама абвінавачаную ў дробным хуліганстве, пакінулі ў міліцыі, бо яна паўналетняя.
Спачатку міліцыянты казалі, што дзяўчаты падазраюцца па крымінальнай справе за крадзеж мабільных тэлефонаў, а потым паведамілі, што склалі адміністрацыйныя пратаколы.
Спачатку міліцыянты казалі, што дзяўчаты падазраюцца па крымінальнай справе за крадзеж мабільных тэлефонаў, а потым паведамілі, што склалі адміністрацыйныя пратаколы.