Фільм “Урок беларускай мовы” атрымаў спэцыяльны прыз на фэстывалі ў Празе

Радыё Свабода, Прага Фільм польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў спэцыяльны прыз на міжнародным фэстывалі фільмаў праваабарончай тэматыкі “Адзін Сьвет”, які цяпер праходзіць у Празе.
Спэцыяльны прыз за фільм, які ўносіць надзвычайны ўклад у справу абароны правоў чалавека, штогод прысуджае адмысловае журы пад ганаровым кіраўніцтвам Вацлава Гаўла. Сёлета гэты прыз з рук былога чэскага прэзыдэнта атрымае польскі рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі за сваю стужку “Урок беларускай мовы”. У фільме Дэмбіньскі спалучае гутаркі з маладымі людзьмі пра сёньняшні і заўтрашні дзень Беларусі з красамоўнымі кадрамі зь леташняй прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.