Міліцыянты ачапілі плошчу Свабоды<b/>

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі ачапілі плошчу Свабоды за гадзіну да правядзеньня акцыі.
Каля Чырвонага касьцёлу, дзе плянавалі сабрацца маладафронтаўцы для правядзеньня акцыі, стаяць аўтазакі і патрульныя міліцэйскія машыны. Прасьпект Незалежнасьці ад гатэля “Мінск” да плошчы Якуба Коласа патрулююць байцы спэцназу у форме і ў цывільным.

Ля пад’ездаў дамоў некалькіх сяброў “Маладога фронту” стаяць міліцыянты ў цывільным.