Новыя амбасадары сёньня ўручаць свае даверчыя лісты

Уладзімер Глод, Менск Новыя амбасадары Літвы і Францыі сёньня будуць уручаць свае даверчыя лісты кіраўніку беларускай дзяржавы.
Апроч таго, гэтую дыпляматычную працэдуру выканаюць і амбасадары Бэніну, Экватарыяльнай Гвінэі, Грэцыі, Эгіпту, Гішпаніі і С''ера-Леонэ. Аднак усе яны зьяўляюцца амбасадарамі ў Расеі, а ў Беларусі працуюць па сумяшчаньні.