Польскі палітык абраны старшынём камісіі Эўрапарлямэнту

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі палітык Яцэк Сарыюш-Вольскі абраны старшынём адной з самых важных камісіяў Эўрапарлямэнту – Камісіі ў замежных справах. Ягоным намесьнікам абраны Януш Анышкевіч.
Абодва палітыкі (якія дагэтуль былі віцэ-сьпікерамі парлямэнту, але пасьля 3 гадоў – паловы тэрміну на ўсе пасады абіраюцца новыя людзі) вядомыя сваёй актыўнай дзейнасьцю на карысьць дэмакратыі ў Беларусі, сярод іншага – падтрымкай кандыдтуры Аляксандра Мінікевіча на трыманьне прэміі імя Сахарава.