Радыё Свабода Сёньня ўвечары Аляксандар Мілінкевіч наведаў Полаччыну. Ён прысутнічаў у якасьці даверанай асобы на сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі. Сустрэчы такія адбыліся ў 15-й Полацкай гарадзкой выбарчай акрузе і ў 41-й выбарчай акрузе Наваполацка. Кандыдатамі там вылучаюцца сябар Партыі БНФ Аляксандар Зінькевіч і беспартыйны Ігар Сухарукаў.
Падчас сустрэчы ў Полацку частка прысутных спрабавала ўчыніць Аляксандру Мілінкевічу абструкцыю, выкарыстоўваючы рыторыку Беларускага тэлебачаньня. Аднак пасьля таго, як лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў адказаў на абвінавачаньні, сустрэча ўвайшла ў канструктыўнае рэчышча.
Сустрэча ў Наваполацку, на якой прысутнічала больш сарака чалавек, была прысьвечана вырашэньню праблем, зь якімі сутыкаюцца жыхары сталіцы беларускай нафтахіміі.
Гэтым разам, у адрозьненьне ад мінулых наведваньняў Полаччыны, машыну спадара Мілінкевіча не затрымлівалі. Заўтра Аляксандар Мілінкевіч плянуе сустрэцца з выбарцамі Глыбокага.