У Бялградзе мітынгуюць тысячы прыхільнікаў апазыцыі


Дзесяткі тысяч людзей прымаюць удзел у антыўрадавым мітынгу ў Бялградзе, які арганізаваны найбуйнейшай апазыцыйнай партыяй. Галоўнае патрабаваньне мітынгоўцаў – адстаўка празаходняга ўраду краіны і правядзеньне датэрміновых выбараў.

Паведамляецца, што прыхільнікі нацыяналістычнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі зьехаліся ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны. Арганізатары мітынгу раней заяўлялі, што будуць працягваць пратэсты да таго чаму, пакуль ня будуць прызначаныя датэрміновыя парлямэнцкія выбары.