Лукашэнка ўвязаў валютныя і харчовыя праблемы з тэрактам

Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што ён лічыць узаемна зьвязанымі спробы дэстабілізаваць валютны і харчовы рынкі краіны з тэрактам у менскім мэтро.

«Мы яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў прадбачылі, што нас будуць ціснуць, мэтанакіравана і мэтадычна, дэстабілізаваць сытуацыю. Так яно і здарылася: спачатку на валютным рынку, потым на харчовым, а потым ірванула ў мэтро. Цэлы ланцуг», — адзначыў Лукашэнка на нарадзе па бягучых пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.