У Македоніі распушчаны парлямэнт

У Македоніі ў чацьвер распушчаны парлямэнт . Сьпікер заканадаўчага сходу Трайко Вельяноўскі афіцыйна абвясьціў аб датэрміновых выбарах.

На правядзеньні датэрміновых выбараў настойвала апазыцыйная партыя «Сацыял-дэмакратычны зьвяз», якая на працягу апошніх трох месяцаў байкатавала пасяджэньні парлямэнту.