Некалькім пацярпелым на «Кастрычніцкай» спатрэбяцца пратэзы

Як меней 8 пацярпелым ад выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» спатрэбіцца пратэзаваньне рук ці ног, прызнаюць лекары, якія аказваюць мэдычную дапамогу параненым.

«Сьледзтва кажа, што выбуховае прыстасаваньне знаходзілася пад лаўкай. Гэта пацьвярджае і характар шматлікіх раненьняў — у шмат каго параненыя ногі», — зазначыў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко.

Таксама мэдыкі кажуць пра вялікую моц выбуху, што пацьвярджаюць моцныя траўмы рук пацярпелых.