У Эгіпце затрыманыя сыны Мубарака

У Эгіпце затрыманыя сыны былога прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака – Алая і Гамаль Мубаракі.

Іх абвінавачваюць у злоўжываньні ўладай і прысвойваньні грошай. Пад арыштам яны будуць мінімальна 15 сутак.

Напярэдадні Хосьні Мубарак быў шпіталізаваны пасьля допыту. Экс-прэзыдэнта абвінавачваюць у растраце бюджэтных сродкаў і гібелі людзей у часе масавых пратэстаў на плошчы Тахір у пачатку гэтага году.