Эгіпет: новы кіраўнік у былой кіроўнай партыі

У Эгіпце былая кіроўная Нацыянальна-дэмакратычная партыя абрала новага старшыню. Ім стаў пляменьнік забітага ў 1981 годзе прэзыдэнта Анвара Садата – Талаат Садат.

Новы старшыня партыі заменіць на гэтай пасадзе зрынутага ў лютым эгіпецкага прэзыдэнта Хосьні Мубарака.