Лібія: паўстанцы чакаюць тлумачэньня НАТО

Лібійскі паўстанец, паранены ў часе ўдараў НАТО, у шпіталі

Камандуючы лібійскімі паўстанцамі Абдэль Фатах Юніс заявіў, што ўдары НАТО па іх пазыцыях былі, верагодна, нанесеныя памылкова. Напярэдадні сілы апазыцыі былі абстраляныя ў прадмесьцях гораду Брэга. Загінулі чатыры чалавекі і яшчэ 14 былі параненыя.

Паводле Юніса, паўстанцы ў гэтым зьвязку чакаюць тлумачэньня ад камандаваньня НАТО.