Анатоль Лябедзька: Да гэтага мы ўсе былі белыя й пушыстыя

Анатоль Лябедзька

Увечары 6 красавіка са сьледчага ізалятару КДБ быў вызвалены старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён знаходзіўся за кратамі ад 20 сьнежня, калі пасьля падзеяў на Плошчы быў затрыманы ў сваёй кватэры. Яму выстаўленае абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Але як паведаміў сам Лябедзька, фактычна ў яго не было ніякіх допытаў 3 месяцы.

У чацьвер увечары Анатоль Лябедзька быў госьцем "Начной Свабоды".

Знаткевіч: Што вас найбольш ўразіла з таго аб чым даведаліся цяпер, аб чым інфармацыя не даходзіла за краты?

Лябедзька: Ведаеце, да гэтага мы ўсе былі такія белыя й пушыстыя. Гаварылі правільныя словы і маглі сабой ганарыцца. Кожны. А вось зараз адбылося тое, што адбылося. Велізарнае цяжкае выпрабаваньне для людзей, і тут трэба разабрацца, дзе твая каманда, дзе твае аднадумцы, дзе выпадковыя людзі, а дзе проста людзі, якія, можа, не жадаюць дабра ні краіне, ні табе, ні структуры. Ёсьць над чым думаць, буду думаць.

Знаткевіч: Цяпер, больш чым праз тры месяцы зьняволеньня, як вы ацэньваеце тое, што адбылося ў Менску 19 сьнежня?

Лябедзька: Што тычыцца кампаніі, якую праводзіла АГП, я лічу, што стратэгія была абраная правільная. Яна была арыентаваная на тых людзей, якія яшчэ не падтрымліваюць прыхілінікаў пераменаў, але і расчараваліся ва ўладзе. Гэта велізарная колькасьць людзей. Я думаю, што іх каля паловы. Думаю, што і праграма была ўзважаная, абсалютна канструктыўная. Што датычыць таго, што адбылося непасрэдна 19-га, то калі ўлада бачыць і ўбачыла толькі тых людзей, якія ламаліся ў дзьверы і білі шкло, то я вам скажу, што ўлада блізарукая. Яна ня ўбачыла 40 тысяч людзей, якія выйшлі ня біць шкло, а каб сказаць, што нам патрэбныя правілы гульні, што ў нас законам павінна быць праўда і справядлівасьць.

Слухаць гутарку цалкам:

Размова з Анатолем Лябедзькам 7 красавіка 2011 году.

Your browser doesn’t support HTML5

Размова з Анатолем Лябедзькам 7 красавіка 2011 году.