НАТО: вайсковая моц Лібіі зьнішчаная на траціну

Брыгадны генэрал Марк ван Ум

Авіяцыя міжнароднай кааліцыі пад камандаваньнем НАТО зьнішчыла прыкладна траціну вайсковага патэнцыялу лібійскага войска, паведаміў прадстаўнік камандаваньня сілаў альянсу ў Эўропе генэрал Марк ван Ум.

З моманту пераходу камандаваньня апэрацыяй у Лібіі да НАТО на мінулым тыдні, вайскова-паветраныя сілы кааліцыі зьдзейсьнілі 851 вылет, паведаміў генэрал.

Ён, аднак, адзначыў, што эфэктыўнасьці бамбаваньня перашкаджае тактыка лібійскіх вайскоўцаў, якія зьмяшчаюць цяжкую вайсковую тэхніку ў густа населеных пунктах – пад прыкрыцьцём "жывога шчыта", зазначыў ван Ум.