Сёньня павінны выйсьці на волю Віктар Івашкевіч і Іван Шыла

Віктар Івашкевіч быў затрыманы ў Дзень Волі ў Менску і асуджаны нібыта за хуліганства. Івана Шылу асудзілі за акцыю салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым.
Палітык Віктар Івашкевіч разам з актывістам Маладога фронту Міколам Дземідзенкам і сябрам БХД Ірынай Губскай былі затрыманыя ў Дзень Волі ў Менску. Івашкевіча суд прызнаў вінаватым у хуліганстве, якое нібыта выявілася ў брыдкаслоўі на вуліцы, і пакараў 10 суткамі арышту. Ірына Губская атрымла трое сутак, Мікола Дземідзенка – 15.

Сябры “Маладога Фронту” Іван Шыла і Рыгор Астапеня былі затрыманыя каля будынку суду падчас акцыі салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым. Актывісты МФ разгарнулі расьцяжку "Рукі прэч ад Маладога Фронту". Шыла атрымаў 13 сутак, Астапеня — 10 за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.