Супраць індыйскага экс-міністра распачалі справу

Улады Індыі распачалі крымінальную справу супраць былога міністра сувязі Андымутху Раджу, якога вінавацяць у змове з мэтай падману і ў падробцы дакумэнтаў.
Раджа быў арыштаваны сёлета ў лютым. Летась ён быў вымушаны сысьці ў адстаўку ў сувязі з расьсьледаваньнем карупцыйнага скандалу ва ўрадзе.

Яго абвінавачваюць у тым, што ён, насуперак рэкамэндацыям органаў рэгуляваньня разьмеркаваў 122 ліцэнзіі на сотавую сувязь без аўкцыёну па коштах 2001 году, такім чынам, бюджэт недаатрымаў каля 40 мільярдаў даляраў. Раджа адрынае ўсе абвінавачваньні.