Журналістаў выклікаюць на допыты ўначы

Марына Коктыш

Позна ўвечары са сваёй кватэры на допыт у КДБ забралі намесьніцу галоўнага рэдактара газэты "Народная Воля" Марыну Коктыш.

Ёй сказалі, што яна праходзіць сьведкай па крымінальнай справе, заведзенай паводле падзей 19 сьнежня. У той жа час і па той жа справе ў КДБ тэрмінова выклікалі галоўнага рэдактара газэты "Наша Ніва" Андрэя Скурко.