У Вашынгтоне пройдуць слуханьні па Беларусі

Камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, сумесна з двума падкамітэтамі, правядуць 1 красавіка адкрытыя слуханьні па Беларусі.
У слуханьнях, якія маюць назву :"Ўрад Беларусі: Таптаньне правоў чалавека ў сваёй краіне?", выступяць Дэніэл Расэл зь Бюро па эўрапейскіх і эўразійскіх справах Дзярджэпартамэнту ЗША і Дэйвід Крэмэр, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Freedom House.