Генэральны сакратар НАТО супраць узбройваньня лібійскіх паўстанцаў

Андэрс Фог Расмусэн

У Лібіі працягваюцца баі паміж войскамі кіраўніка краіны Муамара Кадафі і паўстанцамі за кантроль над гарадамі Брэга і Аджджабія.

Тым часам, Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што нязгодны з ЗША і Вялікай Брытаніяй, якія лічаць, што мандат ААН дае права ўзбройваць лібійскіх паўстанцаў.