Берасьцейскія студэнты зьбіраюцца ў Вэнэсуэлу

Venezuela -- President Hugo Chavez holds a chocolate bar and a map during his weekly "Alo Presidente" broadcast in the town of Caucagua, 31Oct2010

Амбасада Вэнэсуэлы прапанавала студэнцкаму будаўнічаму атраду Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту працу на летніх вакацыях у Вэнэсуэле.

Каля трыццаці студэнтаў будаўнічых спэцыяльнасьцяў БрДТУ атрымаюць магчымасьць працаваць два месяцы ў гэтай краіне Паўднёвай Амэрыкі.

Ва ўнівэрсытэце цяпер набіраюць студэнтаў, якія жадаюць выехаць на ліпень-жнівень на заробкі. Паводле супрацоўніка ўнівэрсытэту, ужо набрана група з 34 чалавек. Ім абяцаюць заробак у памеры 1000 даляраў ЗША. Выдаткі на пражываньне, пералёт і харчаваньне бярэ на сябе фірма-арганізатар — «Белзамежбуд».