Аляксандр Лукашэнка ў сераду правядзе нараду па пытаньні аказаньня гуманітарнай дапамогі Вэнэсуэле, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Як раней заявіў прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі, плян дзеяньняў па аказаньні Беларусьсю дапамогі Вэнэсуэле ў пераадоленьні наступстваў паводак і сходу селевых патокаў будзе ўключаць два этапы.
"Плян, на маю думку, павінен уключаць у сябе два асноўныя этапы: накіраваньне вэнэсуэльскаму боку апэратыўнай гуманітарнай дапамогі з адпрацоўкай пераліку тавараў і арганізацыя сыстэмнай працы па пастаўцы беларускай тэхнікі, неабходнай для аднаўленьня жыльля, транспартных камунікацый, аб'ектаў інфраструктуры", — сказаў прэм'ер-міністар на мінулым тыдні.
Да цяперашняга часу самалётам у Вэнэсуэлу ўжо дастаўленая першая партыя гуманітарнай дапамогі: палаткі, коўдры, ложкі, мыла, кансэрвы, дзіцячае харчаваньне і іншыя тавары першай неабходнасьці. У беларускім урадзе заявілі, што дапамога Вэнэсуэле будзе доўгатэрміновай і расьцягнецца на пэрыяд да 18 месяцаў.
У канцы лістапада — пачатку сьнежня на Вэнэсуэлу абрынуліся праліўныя дажджы. У выніку паводак і сходу селевых патокаў у краіне загінула больш за 30 чалавек, больш за 70 тысяч вэнэсуэльцаў страцілі жытло.