Сарказі наведае Японію

Пнрэзыдэнт Н.Сарказі

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі наведае на гэтым тыдні Японію з "візытам салідарнасьці ", паведаміла сёньня японскае міністэрства замежных спраў. Сарказі прыбудзе ў Токіё з Кітаю пасьля ўдзелу ў канфэрэнцыі па праблемах урэгуляваньня ўсясьветнага валютнага рынку.

Прэзыдэнт Францыі, які зьяўляецца зараз старшынёй "вялікай васьмёркі" і "групы дваццаці ", мае намер ад імя гэтых міжнародных аб'яднаньняў выказаць падтрымку Японіі, якая 11 сакавіка пацярпела ад землятрусу.