Ірыну Губскую арыштавалі на трое сутак

Ірына Губская

Актывістку БХД Ірыну Губскую абвінавацілі ў дробным хуліганстве (за брыдкаслоўе) і прысудзілі да трох сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта паведаміў сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

Працэс прайшоў у судзе Савецкага раёну Менску. Увесь час знаходжаньня ў турме на Акрэсціна з 25 сакавіка дзяўчына трымала сухую галадоўку.

Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Суд павінен адбыцца ў Савецкім райсудзе.

Аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку, як чакаецца, будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну Менску.