У Сырыі абяцаюць адмяніць надзвычайнае становішча

Салдаты патрулююць вуліцы Латакіі

У сырыйскі партовы горад Латакія ўведзеныя ўрадавыя войскі пасьля таго, як тут загінулі прынамсі 12 чалавек. Латакія стала адным з ачагоў народных выступаў супраць кіраваньня прэзыдэнта Башара Асада. У выніку сутычак на працягу мінулага тыдня паведамлялася пра шмат забітых і параненых. У нядзелю ў асноўных сірыйскіх местах было адносна спакойна.
Улады паведамляюць, што рашэньне адмяніць надзвычайнае становішча, якое працягваецца дзесяцігодзьдзямі, ужо прынятае, але невядома, калі яно пачне дзейнічаць. Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні са зваротам да нацыі выступіць прэзыдэнт Асад.