З пачатку 2027 году ў Беларусі вырасьце мінімальны заробак

Ілюстрацыйнае фота

Адбудуцца таксама іншыя зьмяненьні ў фінансавай сфэры.

З 1 студзеня ў Беларусі вырастуць памеры мінімальнай заработнай платы, паведамілі ў прэс-службе ўраду.

Таксама зьменіцца памер базавай стаўкі, якую прымяняюць для аплаты працы ў бюджэтнай галіне.

Такім чынам, з 1 студзеня 2027 году месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі складзе 964 рублі. Базавая стаўка вырасьце да 324 рублёў.

Базавая стаўка павялічыцца ў параўнаньні з 1 верасьня на 8%, тады яна была 300 рублёў.

Што гэта значыць

Улады працягваюць штогод зьмяняць памер мінімальнага заробку ў краіне. У 2025 годзе ён складаў 726 рублёў, сёлета ён ужо складае 858 рублёў.

Мінімальны заробак — гэта ніжняя мяжа выплаты за працу, якую павінны выконваць усе працадаўцы: у дзяржаўных і прыватных арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў і аб’яднаньняў домаўладальнікаў.

Такім чынам, з новага году памер вырасьце больш як на 100 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У этэры дзяржаўнай тэлевізіі расказалі, што настаўнікі зарабляюць больш, чым ІТ. Гэта абурыла настаўнікаў