Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калёніі

Вольга Харламава, архіўны здымак

Чарговы буйны прысуд вынесьлі ў Менску.

Пра прысуд паведаміў праваабаронца Андрэй Стрыжак. Прысуд Вользе Харламавай вынесьлі паводле абвінавачваньня ў «здрадзе дзяржаве» паводле артыкулу 356 Крымінальнага кодэксу.

Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму і 15 000 базавых велічынь (675 тысяч рублёў) штрафу.

Асуджаная была аналітыкам праекту Media IQ, часта камэнтавала падзеі ў Беларусі розным беларускім і замежным СМІ.

Вольгу Харламаву затрымалі ў канцы чэрвеня 2025 году. Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай.

Да суду Вольгу ўтрымлівалі ў СІЗА-1, што ў Калядзічах пад Менскам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 20 лістапада: былога супрацоўніка КДБ асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня за «здраду дзяржаве»