Постсавецкія краіны паступова дыстанцуюцца ад Масквы, а Лукашэнка ўсё шчыльней прывязвае Беларусь да Расеі. Чаму Беларусь рухаецца ў супрацьлеглым кірунку і што гісторыя з Армэніяй кажа пра крызіс АДКБ?
Валер Карбалевіч аналізуе перамовы Лукашэнкі з Пуціным, а таксама тлумачыць, навошта кіраўнік Беларусі палохае чыноўнікаў і чаму зрабіць усю краіну «ўзорным Шкловам» не атрымаецца.
00:00 — 4 гадзіны з Пуціным: пра што маўчаць пратаколы
01:10 — Лукашэнка пра войскі РФ і вайну ва Ўкраіне
02:24 — Саміт АДКБ: падрыхтоўка да вайны
03:36 — Антытэрарыстычная стратэгія да 2030 году: хто пад ударам
04:31 — Армэнію пазбавілі голасу ў АДКБ: пачатак распаду арганізацыі?
06:23 — Дзе і чаму Расея страчвае ўплыў
07:28 — «Разнос» у Шклове: мэтады запужваньня чыноўнікаў
09:40 — Лукашэнка пра «перавагі дыктатуры»
09:55 — «Узорны Шклоў»: чаму немагчыма паўтарыць у іншых рэгіёнах