Дроны ляцяць, улады маўчаць. Сустрэча Дзьмітрыя Лукашэнкі з шэйхам. Сапсаваныя яйкі па высокай цане

ПіК Свабоды. Навіны 11 лістапада. Дзьмітрый Лукашэнка і шэйх Сауд бін Сакрам аль-Касімі. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж.

Чаму ўлады Беларусі папярэджваюць пра прылёт дронаў Літву, але не сваіх грамадзянаў? Што расейцы на перамовах расказвалі амэрыканцам пра нібыта захопленыя імі тэрыторыі Ўкраіны?

Пра што Лукашэнка амаль чатыры гадзіны размаўляў з Пуціным? І што рабіў у Эміратах ягоны сын Дзьмітры? Таксама — пра сапсаваныя яйкі, вяртаньне анкалягічнай хваробы ў журналісткі Кацярыны Пытлевай і шостую гадавіну сьмерці Рамана Бандарэнкі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 11 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы выпуску
00:38 Чаму беларускае СПА маўчыць пра дроны над гарадамі
02:45 Перамовы ў Абу-Дабі: абмен палоннымі і патрабаваньні Крамля
05:39 4 гадзіны Лукашэнкі з Пуціным і спрэчкі на саміце АДКБ
07:25 Навошта Дзьмітрый Лукашэнка сустракаўся з шэйхам у ААЭ
08:04 Чорная пляма на прылаўках: скандал з тухлымі яйкамі і рэкордныя цэны
08:59 «Трэба слухаць сябе»: Кацярына Пытлева пра рэцыдыў анкалёгіі
10:19 Шэсьць гадоў пасьля забойства Рамана Бандарэнкі: хто адкажа за трагедыю