Гэты дзень у гісторыі
1871 — амэрыканскі журналіст Генры Мортан Стэнлі знайшоў на беразе возера Танганьіка (цяпер Танзанія) брытанскага дасьледніка Дэвіда Лівінгстана, зь якім некалькі гадоў ня было сувязі. Стэнлі адправіўся на ягоныя пошукі па заданьні газэты New York Herald. Да вясны яны дасьледавалі ваколіцы разам. Лівінгстан адмовіўся вяртацца ў Эўропу і застаўся ў Афрыцы, дзе неўзабаве памёр. Стэнлі ж па вяртаньні напісаў кнігу пра экспэдыцыю, якая прынесла яму сусьветную славу.
Сустрэча брытанскага дасьледніка Дэвіда Лівінгстана і амэрыканскага журналіста Генры Мортана Стэнлі ў Афрыцы 10 лістапада 1871 году. Каляровая гравюра паводле малюнка францускага мастака Гадфруа Дзюрана. XIX стагодзьдзе. Wellcome Collection
1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр. Булак-Балаховіч абвясьціў незалежнасьць Беларусі і назваў сябе кіраўніком беларускай дзяржавы. Аднак ужо 20 лістапада Мазыр ізноў заняла Чырвоная Армія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Генэрал Булак-Балаховіч: авантурнік ці герой?1980 — у Польшчы афіцыйна зарэгістраваная «Салідарнасьць» — першы незалежны прафсаюз у краінах сацыялістычнага блёку.
Лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса выступае перад страйкоўцамі. Гданьск, 1980
1997 — у Беларусі абвясьцілі грамадзянскую ініцыятыву «Хартыя’97», натхнёную чэхаславацкай «Хартыяй-77». У незалежных газэтах апублікавалі дэклярацыю, аўтары якой заклікалі да абароны Канстытуцыі, свабоды слова, правоў чалавека, беларускай мовы і культуры. Першымі дакумэнт падпісалі каля ста вядомых грамадзкіх дзеячоў, палітыкаў, пісьменьнікаў і журналістаў, сярод якіх былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Алесь Бяляцкі і Станіслаў Шушкевіч. Пазьней да ініцыятывы далучыліся больш за сто тысяч чалавек.
2020 — Армэнія і Азэрбайджан пры пасярэдніцтве Расеі падпісалі пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Азэрбайджан захаваў занятыя падчас вайны тэрыторыі, а ў верасьні 2023 году заваяваў увесь Нагорны Карабах.
У гэты дзень нарадзіліся
1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.
Марцін Лютэр спальвае папскую булу 10 сьнежня 1520 году (гравюра на дрэве, 1557 г.)
1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.
1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург.
1910 — Антон Каржанеўскі, мастак.
1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.
Віктар Роўда на сваім апошнім, пятнаццатым фэстывалі «Магутны Божа», чэрвень 2007 г.
1934 — Іван Курбека, паэт і музэязнаўца.
У памяці
1673 — Міхал Вішнявецкі, вялікі князь літоўскі і польскі кароль. Ён памёр падчас вайны Рэчы Паспалітай з Асманскай імпэрыяй, за дзень да пераможнай бітвы пад Хацінам, у якой войска Рэчы Паспалітай разьбіла турэцкую армію. Перамога прынесла славу Яну Сабескаму, які ў 1674 годзе стаў новым каралём.
1851 — Ян Ходзька, пісьменьнік, драматург і грамадзкі дзяяч, адзін з арганізатараў масонскіх ложаў у Менску і Вільні. Удзельнічаў у паўстаньні 1830–1831 гадоў, за што быў сасланы на Ўрал. Пахаваны ў Заслаўі, магіла не захавалася.
1891 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт.
Арцюр Рэмбо
1938 — Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі дзяржаўны дзеяч.
Помнік у Стамбуле: Ататурк тлумачыць новы лацінкавы альфабэт
1938 — Уладзімер Тэраўскі, беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст. Аўтар музыкі да «Ваяцкага маршу», які пачынаецца з радкоў «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Расстраляны НКВД у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» 25 гадоў таму ня стаў дзяржаўным1942 — Сымон Баранавых, беларускі празаік. Памёр у лягеры на Калыме.
1982 — Леанід Брэжнеў, кіраўнік Савецкага Саюзу з 1964 да 1982 году.