Ёсьць нюанс. Рэвалюцыя 1917 vs 2020: чаму ўлада баіцца народу?

Беларусь па-ранейшаму адзначае Кастрычніцкі пераварот 1917 году як дзяржаўнае сьвята

Чаму Лукашэнка сьвяткуе Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 году, але выступае супраць новых рэвалюцыяў у Беларусі.

У 1917-м бальшавікі захапілі ўладу са зброяй, а ў 2020-м беларусы мірна патрабавалі сумленных выбараў. Чаму першае — дзяржаўнае сьвята, а другое прывяло да масавых рэпрэсіяў?

У новым выпуску «Ёсьць нюанс» расказваем, навошта Лукашэнка вярнуў сьвята 7 лістапада, як зьмяніўся ягоны сэнс і што яно гаворыць пра палітычную сыстэму Беларусі.